Навіны і аб'явы

15 мая 2015 г. ў канферэнц-зале гатэля «Еўропа» прайшло пасяджэнне Круглага стала «Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва – інструмент забеспячэння рэгіянальнага ўстойлівага развіцця»

18.05.2015

 

15 мая 2015 г. ў канферэнц-зале гатэля «Еўропа» прайшло пасяджэнне Круглага стала «Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва – інструмент забеспячэння рэгіянальнага ўстойлівага развіцця», суарганізатарам якога выступіў Інстытут эканомікі НАН Беларусі. Мерапрыемства праводзілася ў рамках Тыдня ўстойлівага развіцця – 2015.

Пад час Круглага стала былі абмеркаваны праект «Стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці на 2016 – 2025 гады», роля малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў забеспячэнні рэгіянальнага ўстойлівага развіцця (у эканамічным, сацыяльным і экалагічным аспектах развіцця) і, у прыватнасці, у рэалізацыі асноўных прыярытэтаў развіцця Мінскай вобласці; разгледжаны прапановы па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь (у тым ліку інавацыйнага, сацыяльнага, развіццю карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці).