Аддзел дынамікі сацыяльна-эканамічных сістэм

СЕКТАР МАДЭЛЕЙ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ

Загадчык сектара: МЯДЗВЕДЗЕЎ Яўген Канстанцінавіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт

Тэлефон: +375 (17) 284-27-27

Email: medvedev@economics.basnet.by

Асноўныя напрамкі работы сектара:

  • метадалогія макраэканамічных і мікраэканамічных даследаванняў;
  • эканамічныя адносіны і эканамічныя сістэмы;
  • эканамічныя законы і заканамернасці ва ўмовах глабалізацыі;
  • мадэлі грамадскага ўзнаўлення;
  • змест, формы і механізмы эвалюцыі і дыверсіфікацыі ўласнасці;
  • інстытуты ўласнасці;
  • эканамічныя інтарэсы і эканамічныя супярэчнасці.

СЕКТАР ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ МІНЕРАЛЬНА-СЫРАВІННЫХ РЭСУРСАЎ

Загадчык сектара:: ЦЫЛІБІНА Валянціна Міхайлаўна, кандыдат тэхнічных навук

Тэлефон: +375 (17) 284-09-21

Email: minres@economics.basnet.by

Асноўныя напрамкі работы сектара:

  • метадалогія ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці выкарыстання мінеральна-сыравінных, у тым ліку паліўна-энергетычных і водных рэсурсаў, у Рэспубліцы Беларусь;
  • эканоміка-прававыя механізмы павышэння эфектыўнасці выкарыстання мінеральна-сыравінных рэсурсаў у кантэксце ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • метадалогія прыняцця эфектыўных навукова абгрунтаваных рашэнняў па пытаннях распрацоўкі нетраў і эканомікі выкарыстання мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь;
  • эканамічнае абгрунтаванне прыярытэтаў прамысловага выкарыстання і стварэння магутнасцяў па здабычы і перапрацоўцы мінеральнай сыравіны.

САЦЫЯЛЬНА-ПРАЦОЎНЫХ АДНОСІН І ДЭМАГРАФІІ

Загадчык сектара:: БАБРОВА Анастасія Рыгораўна

Тэлефон: +375 (17) 284-27-29

Email: demography@economics.basnet.by

Асноўныя напрамкі работы сектара:

  • тэарэтычныя асновы фарміравання і развіцця чалавечага, сацыяльнага і дэмаграфічнага патэнцыялаў Рэспублікі Беларусь, перспектывы і рэгуляванне сацыяльна-дэмаграфічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • распрацоўка стратэгіі дэмаграфічнай бяспекі і развіцця дэмаграфічнага патэнцыяла, чалавечага і сацыяльнага капіталаў у Рэспубліцы Беларусь як фактараў устойлівага сацыяльна-арыентаванага пераважна рынкавага шляху развіцця ва ўмовах глабалізацыі;
  • прапановы па напрамках і механізмах удасканалення сацыяльна-эканамічных інстытутаў;
  • аптымізацыя міграцыйных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь;
  • удасканаленне палітыкі ў сферы чалавечага развіцця.

СЕКТАР ЭКОЛАГА-ЭКАНАМІЧНЫХ ПРАБЛЕМ

Загадчык сектара:: ЛЯЎКЕВІЧ Віктар Яўгенавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт

Тэлефон: +375 (17) 284-17-48

Email: levkevich@economics.basnet.by

Асноўныя напрамкі работы сектара:

  • метадалагічныя, тэарэтычныя і метадычныя асновы эканамічнага механізму забеспячэння ўстойлівага, экалагічна-бяспечнага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • даследаванні месца і ролі экалагічнага імператыву ў сістэме дзяржаўнага кіравання эканомікай (сістэма планавання, падаткаабкладання, экастрахавання, экааўдыт, нарматыўна-прававая база, папярэджванне і ліквідацыя аварый і катастроф і г.д.);
  • механізмы экалагізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця з улікам новай парадыгмы ўстойлівага развіцця;
  • удасканаленне кіравання эканомікай з улікам забеспячэння ўстойлівага эколага-бяспечнага развіцця краіны.

СЕКТАР РАЗВІЦЦЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА І ДЗЯРЖАЎНА-ПРЫВАТНАГА ПАРТНЁРСТВА

Загадчык сектара: : ДАРОЖКІН Сяргей Юр'евіч

Тэлефон: +375 (17) 284-15-60

Email: dorozkin@economics.basnet.by

Асноўныя напрамкі работы сектара:

  • даследаванне праблем развіцця малога і сярэдняга бізнесу і распрацоўка механізмаў яго падтрымкі;
  • даследаванне вопыту дзяржаўна-прыватнага партнёрства, пытанні яго прававога рэгулявання і распрацоўка метадалагічных падыходаў да ацэнкі яго эфектыўнасці.

СЕКТАР АНАЛІЗУ МАКРАЭКАНАМІЧНАЙ ДЫНАМІКI

Загадчык сектара:: МАТОРЫНА Вольга Іванаўна

Тэлефон: +375 (17) 284-19-49

Email: motoryna@economics.basnet.by

Асноўныя напрамкі работы сектара:

  • тэарэтычныя і метадалагічныя пытанні аналізу сацыяльна-эканамічных праблем;
  • даследаванне і падрыхтоўка інфармацыйных і аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльна-эканамічных працэсаў у свеце, рэгіёнах і асобных краінах;
  • аналіз і складанне краінавых рэйтынгаў і вызначэнне міжнароднай канкурэнтнай пазіцыі Беларусі;
  • аналіз дынамікі і падрыхтоўка аналітычных аглядаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.