Навіны і аб'явы

Віншаванне дырэктара Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Дзяніса МУХІ з Днём Незалежнасці

02.07.2024

Паважаныя калегі!

Віншую Вас з Днём Незалежнасці,

з 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэты дзень служыць сімвалам сапраўднага патрыятызму, шчырага гонару і адданай любові да нашай краіны, павагі да яе мінулага і веры ў яе цудоўную будучыню. Мы, удзячныя нашчадкі, схіляемся перад доблеснымі франтавікамі і працаўнікамі тылу,

якія сваім несмяротным подзвігам у гады Вялікай Айчыннай вайны падарылі нам магчымасць мірна жыць і працаваць на свабоднай зямлі. Нашае адзінства – гэта галоўная сіла, якая дазволіць пераадолець любыя выклікі сучаснасці, зрабіць усё магчымае для росквіту нашай Радзімы.

Няхай заўсёды ў нашым агульным доме – Беларусі – будуць мір і згода,

у вашых сем'ях пануюць цяпло, любоў і ўзаемаразуменне!

СА СВЯТАМ!

З павагай,

Дзяніс МУХА

Яндекс.Метрика