Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі №478 ад 22 кастрычніка 2010 г. у рамках агульнага стратэгічнага напрамку “Навуковае абгрунтаванне механізмаў роста канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі ва ўмовах глабалізацыі” вызначаны асноўныя накірункі навуковых даследаванняў Інстытута:
- тэорыя і метадалогія развіцця нацыянальнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі;
- інстытуцыянальныя і фінансавыя механізмы ў сістэме макраэканамічнага рэгулявання;
- тэорыя і механізмы фарміравання эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы;
- навуковыя асновы знешнеэканамічнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь;
- сацыяльныя працэсы ў эканамічным развіцці.
У адпаведнасці з пазначанымі напрамкамі Інстытут у 2016-2020 гг. будзе ажыццяўляць фундаментальныя даследаванні ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» па наступных заданнях:
- тэарэтыка-метадалагічныя асновы мадэрнізацыі нацыянальнай мадэлі эканомікі для павышэння яе канкурэнтаздольнасці;
- распрацоўка тэарэтычных асноў і механізмаў забеспячэння новай якасці эканамічнага росту;
- макраэканамічнае рэгуляванне ў посткрызіснай мадэлі развіцця нацыянальнай эканомікі: інстытуцыйны, грашова-крэдытны і бюджэтна-падатковы аспекты;
- навуковыя асновы знешнеэканамічнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь;
- тэарэтычныя асновы і механізмы фарміравання эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы;
- навуковыя асновы распрацоўкі рэгіянальнай палітыкі ва ўмовах структурных пераўтварэнняў эканомікі;
- распрацоўка тэорыі развіцця дэмаграфічнага і працоўнага патанцыялаў з улікам новых імператываў сусветнага эканамічнага развіцця;
- стратэгія развіцця сферы паслуг у Рэспубліцы Беларусь.
Тэматыка пералічаных даследаванняў адпавядае прыярытэтам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гг., якія вызначаны Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг., а таксама прыярытэтным напрамкам фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг., зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2015 г. № 190.
Правядзенне адзначаных даследаванняў дазваляе Інстытуту эканомікі захоўваць статус вядучай навуковай арганізацыі ў краіне, якая распрацоўвае фундаментальныя праблемы эканамічнай тэорыі і практыкі гаспадарання ў разнастайных сферах і галінах эканомікі, працягваць развіццё навуковых школ эканамічнай тэорыі, макраэканомікі, інавацыйнай эканомікі, сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін, рэгіянальнай эканомікі.
Інстытут таксама прымае актыўны ўдзел ў навуковым забеспячэнні органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях эканамічнай палітыкі, ажыццяўляе прыкладныя эканамічныя даследаванні, якія праводзяцца па заказу і ў інтарэсах суб’ектаў гаспадарання.