Iнстытут эканомiкi НАН Беларусi быў заснаваны ў сакавiку 1931 года ў ведамстве Беларускай акадэмii навук i з'яўляецца вядучым даследчым цэнтрам краiны ў вобласцi эканамiчнай навукi. Ужо болей за 80 гадоў Iнстытут праводзiць фундаментальныя i прыкладныя навуковыя даследаваннi па актуальных праблемах нацыянальнай i сусветнай эканомiкi, выяўляе прынцыпова новыя шляхi навукова-тэхнiчнага прагрэсу.
Iнстытут аб'ядноўвае высокаквалiфiкаваных вучоных-эканамiстаў розных спецыялiзацый, сярод якiх 1 член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, 5 дактароў навук i 33 кандыдата навук. Усяго ў iнстытуце эканомiкi працуе каля 100 даследчыкаў, а агульная колькасць работнiкаў, уключаючы тэхнiкаў, дапаможны i абслугоўваючы персанал, налiчвае больш за 130 чалавек.
Улічваючы вялікі назапашаны вопыт і аўтарытэт, Інстытут актыўна працуе ў напрамку распрацоўкі практычных рэкамендацый па сацыяльна-эканамічнай палітыцы для Урада Рэспублікі Беларусь, выступае навуковым экспертам важнейшых навуковых, навукова-тэхнічных і народнагаспадарчых праграм, інавацыйных праектаў, а таксама праектаў нарматыўнаправавых актаў у эканамічнай сферы.
У поле дзейнасці Інстытута ўваходзяць міжнароднае супрацоўніцтва з замежнымі навуковымі ўстановамі па пытаннях эканамічнай навукі, абагульненне і практычнае выкарыстанне дасягненняў сусветнай эканамічнай думкі. У сценах Інстытута рэгулярна праводзяцца міжнародныя навуковыя канферэнцыі і семінары, рыхтуюцца буйныя навуковыя выданні па актуальнай праблематыцы сацыяльна-эканамічнага развіцця.