ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
Савет па абароне дысертацый
Пры дзяржаўнай навукой установе «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» загадам Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 2009 г. № 39-з створаны савет па абароне дысертацый Д 01.46.01. Тэрмін паўнамоцтваў савета па абароне дысертацый Д 01.46.01 усталяваны з 30 красавіка 2014 г. па 29 красавіка 2019 г. (новы тэрмін паўнамоцтваў усталяваны загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2014г. №115).
Персанальны склад савета:
- ДАЙНЕКА Аляксей Яўгенавіч (старшыня), доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- НІКІЦЕНКА Пётр Георгіевіч (нам. старшыні), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар;
- ПЯКУЦЬКА Пётр Мікалаевіч (вучоны сакратар), кандыдат эканамічных навук, дацэнт;
- ДАНІЛЬЧАНКА Аляксей Васільевіч, доктар эканамічных навук, прафесар;
- ГАНЧАРОНАК Ігар Іванавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;
- ЛУЧАНОК Аляксандр Іванавіч, доктар эканамічных навук, прафесар;
- МЯДЗВЕДЗЕЎ Віталь Фядосавіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар;
- ПАДАЛКА Леанід Пракопавіч, доктар эканамічных навук, прафесар;
- ПУЗІКАЎ Уладзімір Віктаравіч, доктар эканамічных навук, прафесар;
- РУДЭНКОЎ Уладзімір Міхайлавіч, доктар эканамічных навук, прафесар;
- ШЭБЕКА Канстанцін Канстанцінавіч, доктар эканамічных навук, прафесар.
Спецыяльнасці і галіна навукі, па якіх савету па абароне дысертацый Д 01.46.01 дазволена праводзіць абароны дысертацый на суісканне вучонай ступені доктара (кандыдата) навук:
- 08.00.05 – эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (тэорыя кіравання эканамічнымі сістэмамі; макраэканоміка; эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі; кіраванне інавацыямі, рэгіянальная эканоміка; эканоміка працы; эканоміка народанасельніцтва і дэмаграфія; эканамічныя рэформы; эканамічны рост; эканоміка навукова-тэхнічнага прагрэсу і інавацыйнай сферы; міжгаліновыя пытанні; міждысцыплінарныя арганізацыйна-кіраўніцкія праблемы) (эканамічныя навукі);
- 08.00.14 – сусветная эканоміка (эканамічныя навукі).