Навіны і аб'явы

Савет маладых вучоных НАН Беларусі правёў прэс-канферэнцыю на тэму “Моладзь у навуцы. Аб падрыхтоўцы да І Еўразійскага форума маладых вучоных (YES-Форум

19.08.2015

10 жніўня 2015 г. у Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Моладзь у навуцы. Пра падрыхтоўку да I Еўразійскага форуму маладых навукоўцаў (YES-форум)», у якой прыняў удзел вучоны сакратар Інстытута эканомікі НАН Беларусі П.М. Пякуцька. У сваім выступе П.М. Пякуцька адзначыў, што першапрычынай еўразійскай інтэграцыі была эканоміка і менавіта эканамічныя патрэбы задалі імпульс да збліжэння часткі постсавецкіх дзяржаў. У гэтым кантэксце была прадстаўлена інфармацыя аб рабоце, што праводзіцца навукоўцамі Інстытута эканомікі ў галіне навукова-аналітычнага суправаджэння еўразійскай інтэграцыі.