Аддзел сусветнай эканомікі і знешнеэканамічных даследаванняў

СЕКТАР СУСВЕТНАЙ ЭКАНОМІКІ

Загадчык сектара: МЯДЗВЕДЗЕЎ Віталь Фядосавіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар

Тэлефон: +375 (17) 284-02-73

Email: vitalmedvedev@economics.basnet.by

Асноўныя напрамкі работы сектара:

  • даследаванне тэндэнцый развіцця сусветнай эканомікі, працэсаў глабалізацыі і рэгіянальнай інтэграцыі;
  • распрацоўка навуковых асноў рэалізацыі суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у сферы міжнародных эканамічных адносін;
  • аналіз эфектыўнасці ўдзелу Рэспублікі Беларусь у міжнародных эканамічных арганізацыях і рэгіянальных інтэграцыйных працэсах, навукова-даследчае забеспячэнне працэсу падрыхтоўкі і ўступлення рэспублікі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю;
  • даследаванне міжнароднага вопыту ў галіне рэалізацыі стратэгій развіцця канкурэнтных пераваг нацыянальных эканомік;
  • даследаванне механізмаў прыцягнення прамых замежных інвестыцый і ўзаемадзеяння з транснацыянальнымі карпарацыямі.

СЕКТАР ДАСЛЕДАВАННЯЎ ПРАБЛЕМ ЗНЕШНЯГА ГАНДЛЮ

Загадчык сектара: БЕРАСНЕЎ Дзмітрый Віктаравіч

Тэлефон: +375 (17) 332-16-62

Email: beresnev@economics.basnet.by

Асноўныя напрамкі работы сектара:

  • фундаментальныя даследаванні па эканамічным аналізе, прагназаванню і дзяржаўнаму рэгуляванню знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з мэтай нарошчвання экспартнага патэнцыялу і забеспячэнні дадатнага сальда ў гандлі таварамі і паслугамі;
  • вывучэнне сусветнага досведу рэгулявання знешняга гандлю ва ўмовах глабалізацыі і пашырэння сусветных гаспадарчых сувязяў;
  • аналіз эканамічнага развіцця краін, якія з’яўляюцца асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Рэспублікі Беларусь і ацэнка перспектыў росту знешнегандлёвага звароту з дадзенымі краінамі;
  • аналіз і прагноз развіцця знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь у кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве;
  • распрацоўка прапановаў і мер дзяржаўнага рэгулявання па стварэнню ўмоў і перадумоў, што спрыяюць нарошчванню аб’ёмаў экспарту і забеспячэнню збалансаванасці знешнегандлёвых аперацый.

СЕКТАР МІЖНАРОДНАЙ КАНКУРЭНЦЫІ І ЭКАНАМІЧНАЙ ІНТЭГРАЦЫІ

Загадчык сектара: ШВЕДКА Павел Уладзіміравіч

Тэлефон: +375 (17) 284-05-45

Email: chvedko@economics.basnet.by

Асноўныя напрамкі работы сектара:

  • вывучэнне кан’юнктуры сусветных рынкаў сыравінных i прамысловых тавараў;
  • вывучэнне кан’юнктуры сусветных рынкаў машын і абсталявання, найбольш важных экспартных пазіцый Рэспублікі Беларусь;
  • маніторынг эканамічнага становішча ў свеце і краінах – асноўных гандлёвых партнёраў Рэспублікі Беларусь;
  • стварэнне адаптыўнай сістэмы збору, апрацоўкі, назапашвання і аператыўнага выкарыстання інфармацыі па асноўных эканамічных паказчыках краін свету.
  • даследаванне інтэграцыі рэгіёнаў Беларусі ў сусветную эканоміку, абгрунтаванне рэгіянальных формаў эканамічнай інтэграцыі: міжрэгіянальных і прыгранічных сувязей; фарміраванне свабодных эканамічных зон; стварэнне рэгіянальных кластараў, інтэграваных у міжнародныя эканамічныя сувязі;
  • фарміраванне рэгіянальных эканамічных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы: Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, адзіная эканамічная прастора Беларусі, Расіі, Казахстана, Садружнасць Незалежных Дзяржаў;
  • рэгіянальная палітыка Рэспублікі Беларусь ва ўмовах структурных пераўтварэнняў і інтэграцыі рэгіёнаў у сусветную эканамічную прастору.

Яндекс.Метрика