СЕКТАР МАДЭЛЕЙ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ
Загадчык сектара: МЯДЗВЕДЗЕЎ Яўген Канстанцінавіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт
Тэлефон: +375 (17) 284-27-27
Email: medvedev@economics.basnet.by
Асноўныя напрамкі работы сектара:
- метадалогія макраэканамічных і мікраэканамічных даследаванняў;
- эканамічныя адносіны і эканамічныя сістэмы;
- эканамічныя законы і заканамернасці ва ўмовах глабалізацыі;
- мадэлі грамадскага ўзнаўлення;
- змест, формы і механізмы эвалюцыі і дыверсіфікацыі ўласнасці;
- інстытуты ўласнасці;
- эканамічныя інтарэсы і эканамічныя супярэчнасці.
СЕКТАР ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ МІНЕРАЛЬНА-СЫРАВІННЫХ РЭСУРСАЎ
Загадчык сектара:: ЦЫЛІБІНА Валянціна Міхайлаўна, кандыдат тэхнічных навук
Тэлефон: +375 (17) 284-09-21
Email: minres@economics.basnet.by
Асноўныя напрамкі работы сектара:
- метадалогія ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці выкарыстання мінеральна-сыравінных, у тым ліку паліўна-энергетычных і водных рэсурсаў, у Рэспубліцы Беларусь;
- эканоміка-прававыя механізмы павышэння эфектыўнасці выкарыстання мінеральна-сыравінных рэсурсаў у кантэксце ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
- метадалогія прыняцця эфектыўных навукова абгрунтаваных рашэнняў па пытаннях распрацоўкі нетраў і эканомікі выкарыстання мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь;
- эканамічнае абгрунтаванне прыярытэтаў прамысловага выкарыстання і стварэння магутнасцяў па здабычы і перапрацоўцы мінеральнай сыравіны.
САЦЫЯЛЬНА-ПРАЦОЎНЫХ АДНОСІН І ДЭМАГРАФІІ
Загадчык сектара:: БАБРОВА Анастасія Рыгораўна
Тэлефон: +375 (17) 284-27-29
Email: demography@economics.basnet.by
Асноўныя напрамкі работы сектара:
- тэарэтычныя асновы фарміравання і развіцця чалавечага, сацыяльнага і дэмаграфічнага патэнцыялаў Рэспублікі Беларусь, перспектывы і рэгуляванне сацыяльна-дэмаграфічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўка стратэгіі дэмаграфічнай бяспекі і развіцця дэмаграфічнага патэнцыяла, чалавечага і сацыяльнага капіталаў у Рэспубліцы Беларусь як фактараў устойлівага сацыяльна-арыентаванага пераважна рынкавага шляху развіцця ва ўмовах глабалізацыі;
- прапановы па напрамках і механізмах удасканалення сацыяльна-эканамічных інстытутаў;
- аптымізацыя міграцыйных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь;
- удасканаленне палітыкі ў сферы чалавечага развіцця.
СЕКТАР ЭКОЛАГА-ЭКАНАМІЧНЫХ ПРАБЛЕМ
Загадчык сектара:: ЛЯЎКЕВІЧ Віктар Яўгенавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт
Тэлефон: +375 (17) 284-17-48
Email: levkevich@economics.basnet.by
Асноўныя напрамкі работы сектара:
- метадалагічныя, тэарэтычныя і метадычныя асновы эканамічнага механізму забеспячэння ўстойлівага, экалагічна-бяспечнага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
- даследаванні месца і ролі экалагічнага імператыву ў сістэме дзяржаўнага кіравання эканомікай (сістэма планавання, падаткаабкладання, экастрахавання, экааўдыт, нарматыўна-прававая база, папярэджванне і ліквідацыя аварый і катастроф і г.д.);
- механізмы экалагізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця з улікам новай парадыгмы ўстойлівага развіцця;
- удасканаленне кіравання эканомікай з улікам забеспячэння ўстойлівага эколага-бяспечнага развіцця краіны.
СЕКТАР РАЗВІЦЦЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА І ДЗЯРЖАЎНА-ПРЫВАТНАГА ПАРТНЁРСТВА
Загадчык сектара: : ДАРОЖКІН Сяргей Юр'евіч
Тэлефон: +375 (17) 284-15-60
Email: dorozkin@economics.basnet.by
Асноўныя напрамкі работы сектара:
- даследаванне праблем развіцця малога і сярэдняга бізнесу і распрацоўка механізмаў яго падтрымкі;
- даследаванне вопыту дзяржаўна-прыватнага партнёрства, пытанні яго прававога рэгулявання і распрацоўка метадалагічных падыходаў да ацэнкі яго эфектыўнасці.
СЕКТАР АНАЛІЗУ МАКРАЭКАНАМІЧНАЙ ДЫНАМІКI
Загадчык сектара:: МАТОРЫНА Вольга Іванаўна
Тэлефон: +375 (17) 284-19-49
Email: motoryna@economics.basnet.by
Асноўныя напрамкі работы сектара:
- тэарэтычныя і метадалагічныя пытанні аналізу сацыяльна-эканамічных праблем;
- даследаванне і падрыхтоўка інфармацыйных і аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльна-эканамічных працэсаў у свеце, рэгіёнах і асобных краінах;
- аналіз і складанне краінавых рэйтынгаў і вызначэнне міжнароднай канкурэнтнай пазіцыі Беларусі;
- аналіз дынамікі і падрыхтоўка аналітычных аглядаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.