Вучоны савет Інстытута эканомікі НАН Беларусі з`яўляецца калегіяльным органам кіравання Інстытутам і прымае найбольш важныя рашэнні, якія датычацца дзейнасці і развіцця Інстытута. Вучоны савет выконвае вызначаныя Статутам Інстытута функцыі, у тым ліку:
- вызначае тэматыку навуковых даследаванняў і разглядае структуру Інстытута; - дае адзнаку вынікам навуковай дзейнасці аддзелаў, сектараў, часовых навуковых калектываў, асобных навуковых супрацоўнікаў і зацвярджае справаздачу аб іх дзейнасці;
- выбірае па конкурсу загадчыкаў аддзеламі, сектарамі, навуковых супрацоўнікаў; - разглядае каштарыс расходаў Інстытута;
- зацвярджае планы навукова-даследчых работ Інстытута;
- разглядае рэкамендацыі па рэдакцыйнай падрыхтоўцы і выданню навуковых прац, разглядае і рэкамендуе да выдання буйныя навуковыя працы (манаграфіі, навукова-аналітычныя даклады і зборнікі) Інстытута і яго навуковых супрацоўнікаў;
- абмяркоўвае пытанні каардынацыі і творчага супрацоўніцтва з іншымі навуковымі арганізацыямі. - абмяркоўвае пытанні эфектыўнасці міжнароднага навуковага супрацоўніцтва Інстытута, ход выканання даследаванняў, якія праводзяцца сумесна з замежнымі партнёрамі.
У склад Вучонага савета Інстытута эканомікі ўваходзяць: дырэктар, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і вучоны сакратар (па пасадзе), а таксама вядучыя навуковыя работнікі, якія маюць навуковую ступень. Члены Вучонага савета выбіраюцца сходам навуковых супрацоўнікаў Інстытута, якія маюць вучоную ступень, з правам адклікання і замены. Рашэнні Вучонага савета ўступаюць ў моц пасля іх зацвярджэння дырэктарам Інстытута.
Склад Вучонага савета Інстытута эканомікі быў зацверджаны на паседжанні бюро Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі 4 студзеня 2017 года.
Дзейны склад Вучонага савета Інстытута эканомікі:
- Бельскі Валерый Іванавіч, к.э.н., дацэнт (старшыня савета)
- Пякуцька Пётр Мікалаевіч, к.э.н., дацэнт (намеснік старшыні савета)
- Барысенка Андрэй Алегавіч, к.э.н. (вучоны сакратар савета)
- Баброва Анастасія Рыгораўна, к.э.н.
- Булко Вольга Сямёнаўна, к.э.н., дацэнт
- Вярцiнская Таццяна Сяргееўна,к.э.н.
- Ганчароў Валерый Валер'евіч, к.э.н.
- Калінковіч Віталь Аляксандравіч, к.э.н., дацэнт
- Коршуноў Аляксандр Мікалаевіч, к.ф.-м.н.
- Лучанок Аляксандр Іванавіч, д.э.н., прафесар
- Мядзведзеў Віталь Фядосавіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, д.э.н., прафесар;
- Мядзведзеў Яўген Канстанцінавіч, к.э.н., дацэнт
- Папкова Ганна Станіславаўна, к.э.н.
- Прымшыц Дзмітрый Вітольдавіч,к.э.н.
- Садоўская Таццяна Уладзіміраўна,к.э.н., дацэнт
- Цылібіна Валянціна Міхайлаўна, к.т.н.
- Шулейка Вольга Леанідаўна, к.э.н.