Навіны і аб'явы

13 мая 2015 г. Інстытут эканомікі НАН Беларусі наведаў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Гусакоў У.Р.

18.05.2015

13 мая 2015 г. Інстытут эканомікі НАН Беларусі наведаў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Гусакоў У.Р. Пад час гутаркі з кіраўнікамі навуковых структурных падраздзяленняў былі абмеркаваны найбольш значныя навуковыя распрацоўкі Інстытута эканомікі, а таксама разгледжаны пытанні павышэння эфектыўнасці навуковай дзейнасці Інстытута.

Акадэмік Гусакоў У.Р. высока ацаніў ролю Інстытута эканомікі ў экспертным і навукова-метадычным суправаджэнні дзяржаўных органаў па пытаннях рэалізацыі эканамічнай палітыкі. Пры гэтым ён звярнуў увагу на неабходнасць актывізацыі работы па прапагандзе і шырокаму азнаямленню грамадскасці з вынікамі даследаванняў, якія праводзяцца Інстытутам, а таксама неабходнасць павелічэння аб'ёму падрыхтоўкі навуковых кадраў для ўласных патрэб.