АПОШНІЯ НАВІНЫ
13.09.2017 12 верасня 2017 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала
19.11.2015 Стварэнне НДЦ «Вядучая рэспубліканская эканамічная школа»
19.08.2015 Савет маладых вучоных НАН Беларусі правёў прэс-канферэнцыю на тэму “Моладзь у навуцы. Аб падрыхтоўцы да І Еўразійскага форума маладых вучоных (YES-Форум
18.05.2015 15 мая 2015 г. ў канферэнц-зале гатэля «Еўропа» прайшло пасяджэнне Круглага стала «Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва – інструмент забеспячэння рэгіянальнага ўстойлівага развіцця»
18.05.2015 13 мая 2015 г. Інстытут эканомікі НАН Беларусі наведаў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Гусакоў У.Р.
Iнстытут эканомiкi Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi

Iнстытут эканомiкi НАН Беларусi быў заснаваны ў сакавiку 1931 года ў ведамстве Беларускай акадэмii навук i з'яўляецца вядучым даследчым цэнтрам краiны ў вобласцi эканамiчнай навукi. Ужо болей за 80 гадоў Iнстытут праводзiць фундаментальныя i прыкладныя навуковыя даследаваннi па актуальных праблемах нацыянальнай i сусветнай эканомiкi, выяўляе прынцыпова новыя шляхi навукова-тэхнiчнага прагрэсу. 

Iнстытут аб'ядноўвае высокаквалiфiкаваных вучоных-эканамiстаў розных спецыялiзацый, сярод якiх 1 член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, 5 дактароў навук i 33 кандыдата навук. Усяго ў iнстытуце эканомiкi працуе каля 100 даследчыкаў, а агульная колькасць работнiкаў, уключаючы тэхнiкаў, дапаможны i абслугоўваючы персанал, налiчвае больш за 130 чалавек. 

Улічваючы вялікі назапашаны вопыт і аўтарытэт, Інстытут актыўна працуе ў напрамку распрацоўкі практычных рэкамендацый па сацыяльна-эканамічнай палітыцы для Урада Рэспублікі Беларусь, выступае навуковым экспертам важнейшых навуковых, навукова-тэхнічных і народнагаспадарчых праграм, інавацыйных праектаў, а таксама праектаў нарматыўнаправавых актаў у эканамічнай сферы. 

У поле дзейнасці Інстытута ўваходзяць міжнароднае супрацоўніцтва з замежнымі навуковымі ўстановамі па пытаннях эканамічнай навукі, абагульненне і практычнае выкарыстанне дасягненняў сусветнай эканамічнай думкі. У сценах Інстытута рэгулярна праводзяцца міжнародныя навуковыя канферэнцыі і семінары, рыхтуюцца буйныя навуковыя выданні па актуальнай праблематыцы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ