Навуковыя публікацыі

Супрацоўнікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выданні манаграфій, падручнікаў, зборнікаў навуковых артыкулаў, артыкулаў у навуковых зборніках і часопісах як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.У 2006-2011 гг. супрацоўнікамі Інстытута эканомікі былі выдадзены наступныя манаграфіі і зборнікі:

  • Дайнеко А.Е. Геоэкономические приоритеты Республики Беларусь. / А.Е. Дайнеко – Минск: Беларуская навука, 2011. – 364 с.

    Вызначаны галоўныя геаэканамічная прыярытэты Рэспублікі Беларусь, якія ўключаюць навуковыя прынцыпы, эфектыўныя напрамкі, формы і механізмы ўстойлівага росту эканомікі ў сістэме міжнародных эканамічных адносін. Даследаваны і абгрунтаваны комплекс найважнейшых інструментаў і метадаў актывізацыі знешнеэканамічных адносін рэспублікі з вядучымі краінамі і інтэграцыйнымі аб’яднаннямі. Выявлены напрамкі выкарыстання механізмаў мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі для дасягнення макраэканамічнай збалансаванасці. Праведзена ацэнка геаэканамічных прыярытэтаў рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

  • Дайнеко А.Е. Экономика Беларуси в интеграционных процессах Содружества независимых государств: монография. - Горки: Белорусская государственная сельскохозяйственная академия, 2010. – 420 с.

    Раскрыты перадумовы і механізмы фарміравання інтэграцыйных эканамічных аб’яднанняў у рамках СНД, вызначаны праблемы і перспектывы іх развіцця ў кантэксце ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Важная ўвага нададзена павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі, выяўлены напрамкі і фактары росту экспартнага патэнцыялу Беларусі і яго роля ў пераадоленні крызісных з’яў. Паказана антыкрызісная палітыка міжнародных эканамічных арганізацый і вядучых краін свету.

  • Никитенко П.Г., Солодовников С.Ю. Социодинамика Беларуси, России и Украины: политико-экономический аспект. Минск. – Беларус. навука, 2010. – 557 с.

    На аснове сучасных метадалагічных падыходаў да даследавання сацыяльных і сацыяльна-эканамічных сістэм высветлена сутнасць сацыяльна-класавай структуры грамадства, сфарміраваны катэгарыяльны апарат, які дазваляе змястоўна ахарактарызаваць гэтую структуру ў дынаміцы. Прапанавана па-новаму зірнуць на фактары, якія абумаўляюць існаванне і трансфармацыю сацыяльна-класавай структуры грамадства. Паказваецца генезіс, асноўныя напрамкі развіцця і спецыфіка сацыяльна-класавых структур беларускага, расійскага і ўкраінскага грамадстваў. Раскрываюцца сацыяльна-эканамічныя механізмы і перспектывы стварэння ў Рэспубліцы Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіне постіндустрыяльнай сацыяльна-навуковай супольнасці.

  • Шахотько Л.П. Модель демографического развития Республики Беларусь. Минск: Беларус. навука, 2009. – 439 с.

    Разгледжаны асаблівасці мадэлі сучаснага дэмаграфічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Распрацаваны прагнозныя сцэнарыі развіцця асноўных дэмаграфічных працэсаў: нараджальнасці, смяротнасці, унутранай і знешняй міграцыі на перспектыву і шматварыянтны прагноз насельніцтва нашай краіны. Аналізуюцца перспектывы дэмаграфічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 года, разгледжаны асноўныя шляхі вырашэння праблемы.

  • Никитенко П.Г. Социалистическое накопление и общественное воспроизводство (политико-экономические аспекты «краха СССР» и «социализма»). Минск: Право и экономика, 2010. – 231 с.

    У працы разглядаюцца палітычныя заканамернасці і супярэчнасці сучаснага сацыяльна-эканамічнага працэсу эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення. Выкладаюцца генетычныя асновы і метады павышэння эфектыўнасці сацыяльна-эканамічных сістэм на аснове вывучэння прычын развалу СССР і адмовы ад ідэалогіі сацыялізму.

  • Факторы и перспективы посткризисных структурных трансформаций в белорусской экономике / С.Ю. Солодовников [и др.]. Пинск: Полес. ГУ, 2010. – 220 с.

    У манаграфіі разглядаюцца ўмовы, фактары і перспектывы пасткрызісных трансфармацый у беларускай эканоміцы ў кантэксце канцэпцыі ўстойлівага развіцця.

  • Векторы внешнеэкономической деятельности / В.М. Руденков [и др.]. Минск: Право и экономика, 2010 – 528 с.

    Манаграфія прысвечана праблеме развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці і яе ўздзеяння на канчатковыя макраэканамічныя параметры краіны ў бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве. Развіццё знешнегандлёвых, валютна-фінансавых, інвестыцыйна-інавацыйных адносін разглядаецца як заканамерны шлях эфектыўнай адаптацыі знешнеэканамічнага комплексу краіны да дынамікі і кан’юнктуры сусветных рынкаў, уздзеенню лакальных і глабальных працэсаў у свеце.

  • Почекина В.В., Супрунович Р.М. Модернизация рынка труда в условиях глобализации мировой экономики. Минск: Право и экономика, 2010. – 312 с.

  • Беларусь в интеграционных проектах: В.А. Бобков, И.Я.Левяш, А.К.Акулик, А.А.Володькин, Г.В.Вахтомов [и др.]. Минск: «Беларуская навука». – 331 с.

  • Учение В.И. Вернадского о ноосфере и антикризисное социально-экономическое развитие Беларуси. Сборник материалов Международной научно-практической конференции 22-23 октября 2009 г., г. Минск / Институт экономики НАН Беларуси. – Минск: Право и экономика, 2010. – 688 с.

  • Проблемы инновационного развития и креативная экономическая мысль на рубеже веков: А.К.Шторх, С.Ю.Витте, А.А.Богданов. Материалы Международной научно-практической конференции 25-26 марта 2010 г., г. Минск / Институт экономики НАН Беларуси. – Минск: Право и экономика, 2010. – 729 с.

  • Экономические факторы мирового развития / А.Е. Дайнеко, Г.В. Забавский, А.С. Малинин, П.В. Шведко; под ред. А.Е. Дайнеко. - Минск: Дикта, 2007. - 392 с.

    Дадзена ацэнка сацыяльна-эканамічнага развіцця вядучых краін свету, найбольш характэрных краін, якія развіваюцца, і дзяржаў-удзельніц СНД. Выяўлены асаблівасці ўзаемадзеяння іх нацыянальных гаспадарак, паказана роля і ўплыў міжнародных цэнтраў эканамічнага развіцця, транснацыянальных карпарацый і працэсаў глабалізацыі на развіццё сусветнай гаспадаркі.

  • Всемирная торговая организация: механизмы функционирования и практика вступления / А.Е. Дайнеко, Г.В. Забавский, М.В. Василевская; под ред. А.Е. Дайнеко. - Минск: Дикта, 2006. - 408 с.

    Асветлены перадумовы стварэння, мэты, задачы, функцыі і прынцыпы дзейнасці Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Прааналізаваны механізм дзеяння сістэмы шматбаковых пагадненняў СГА ў галіне гандлю таварамі. Вывучаны досвед ўступлення, а таксама практыка вядзення перамоў з СГА дзяржаў постсавецкай прасторы. Важная ўвага нададзена ацэнцы адпаведнасці эканомікі і заканадаўства Беларусі патрабаванням СГА. Выяўлены эканамічныя прыярытэты, станоўчыя і адмоўныя аспекты, а таксама прапанаваныя механізмы ўступлення Рэспублікі Беларусь у СГА.