Навіны і аб'явы

12 верасня 2017 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала

13.09.2017

12 верасня 2017 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Развіццё кааперацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў ЕАЭС: выяўленне і ліквідацыя бар'ераў, якія перашкаджаюць руху тавараў на агульным рынку і выхаду на рынкі трэціх краін».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі навуковай супольнасці (Аксючыц А.В., Бераснеў Д.В., Пякуцька П.М., Петракова Ю.М. і Праснякова А.У. (Інстытут эканомікі НАН Беларусі), Волкаў Р.Г. (Цэнтр макраэканамічнага аналізу і кароткатэрміновага прагназавання (Расія)), Хамчукоў Д.Ю. (Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь), Турбан Г.У. (Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт)), прамысловых арганізацый (Лімарэнка К.Д. (ЗАТ «Атлант»), Муравейка І.Л. (ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў»), Папковіч С.А. (ААТ «МАЗ»), Цітоў У.Ю. (ААТ «Мінскдрэў»), Матачкіна Т.А. (ААТ «Мінскі трактарны завод»)) і органаў дзяржаўнага кіравання (Лабанаў У.М. (Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь) і Сілівончык А.М. (Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь)).

На пасяджэнні Круглага стала былі прадстаўлены вынікі праведзенага ў 2017 г. у інтарэсах Еўразійскай эканамічнай камісіі даследавання «Распрацоўка прапаноў па ліквідацыі бар'ераў для развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва прадпрыемстваў на шляху руху прамысловых тавараў на агульным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і на рынкі трэціх краін на аснове аналізу сістэмаўтваральных прамысловых прадпрыемстваў ЕАЭС». У ходзе даследавання яго арганізатарамі (Цэнтр макраэканамічнага аналізу і кароткатэрміновага прагназавання, Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Казахстанскі інстытут развіцця індустрыі) было праведзена апытанне 963 найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў дзяржаў-членаў ЕАЭС, у тым ліку 217 прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.

Вядучы эксперт Цэнтра макраэканамічнага аналізу і кароткатэрміновага прагназавання (Расія) Раман Волкаў і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эканомікі НАН Беларусі Пётр Пякуцька азнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з вынікамі праведзенага апытання прамысловых прадпрыемстваў дзяржаў-членаў ЕАЭС і прааналізавалі асноўныя выяўленыя бар'еры для руху прамысловых тавараў на агульным рынку ЕАЭС і на рынкі трэціх краін.

Удзельнікамі круглага стала былі абмеркаваны прапановы па ліквідацыі бар'ераў для руху прамысловых тавараў на агульным рынку ЕАЭС і на рынкі трэціх краін.

Яндекс.Метрика